Цэнтральны спартыўны комплекс “Нёман” сумесна з футбольным клубам “Нёман” праводзяць рэкламную гульню “Наша гульня – Ваша ўдача”, пераможца якой атрымае новы аўтамабіль Renault Logan.

Для ўдзелу трэба купіць абанемент на наведванне футбольных матчаў на стадыён “Нёман” і з 20 красавіка да 1 лістапада зарэгістравацца на сайце cskneman.by. Аўтамабіль будзе разыграны шляхам адкрытай латарэі падчас хатняга матчу 9 лістапада на стадыёне “Нёман”. Падрабязныя правілы і ўмовы гульні будуць апублікаваны 19 красавіка на сайце cskneman.by і fcneman.by.