Дыягназ «клешчавы энцэфаліт» пастаўлены 10-гадоваму хлопчыку са Слонімскага раёна. Яшчэ 27 выпадкаў клешчавых інфекцый з пачатку года зарэгістравана ў дарослых жыхароў вобласці. За апошні месяц па медыцынскую дапамогу звярнуліся 43 жыхары вобласці.
Найбольшая колькасць выпадкаў укусаў кляшчоў, больш за 50%, зафіксавана менавіта пасля знаходжання людзей у лясной зоне, яшчэ 9 выпадкаў - гэта ўкусы, якія адбыліся на тэрыторыі дачных масіваў і на прысядзібных участках. Пры гэтым эпідэміёлагі на падставе зваротаў грамадзян склалі своеасаблівую карту найбольшай актыўнасці кляшчоў у Гродне.
У асноўным гэта прыгарад і ўскраіны горада, адзінкавыя выпадкі ўкусаў зафіксаваныя ў Бераставіцкім, Мастоўскім і Слонімскім раёнах, перадае тэлерадыёкампанія «Гродна».
Як кажуць спецыялісты, клешчавы энцэфаліт, пастаўлены жыхарам рэгіёну — гэта наступствы укусаў гэтага года. Інкубацыйны перыяд у гэтага захворвання складае да паўгода, абараніцца ад яго можна прышчэпкай. А вось ад хваробы Лайма вакцыны няма.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…