У першым хатнім матчы сезону, які праходзіў 6 красавіка ў Гродне, «Нёман» буйна прайграў «Шахцёру» — 0:3.
Вясновае надвор’е, першы афіцыйны матч «Нёмана» ў Гродне пасля міжсезоння, перамога ў Гомелі, бясплатны ўваход, розыгрыш тэлевізара, гэта і многае іншае стала падставай для гродзенцаў прыйсці на стадыён 6 красавіка і падтрымаць родную каманду.
Гуляць супраць «Нёмана» прыехаў адзін з прэтэндэнтаў на чэмпіёнства ў гэтым годзе — салігорскі «Шахцёр». У мінулым сезоне гарнякі сталі сярэбраным прызёрам.
Каманды пачалі актыўна, «Нёман» нават спрабаваў ствараць вастрыню каля варот гасцей. Але неўзабаве «Шахцёр» завалодаў перавагай. Вызначыцца ў першай палове матчу ім так і не ўдалося. На перапынак каманды сышлі з нулямі на табло.
У другім тайме «Шахцёр» узмацніў свой ціск на вароты «Нёмана», што і прынесла вынік. На 49-й хвіліне Анціч далёкім ударам паслаў мяч у правую дзявятку варот «Нёмана». На 60-й хвіліне Бакай павялічыў перавагу сваёй каманды. А на 67-й госці наогул даводзяць лік да разгрому, дзякуючы галу Бадула.
«Нёман» не паказаў той гульні, якую чакалі шматлікія заўзятары. Пасля трэцяга ўзяцця варот, гледачы сталі пакідаць трыбуны. Экстраныя замены Кавалевіча не ўзмацнілі гульню ў атацы. Гродзенцы да канца матчу толькі абараняліся, нават не маглі зайсці на палову гасцей. «Шахцёр» у сваю чаргу паказаў выдатную гульню — акурат як для лідара чэмпіянату.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— Можа быць і паўтаруся, што першы тайм гулялі вельмі кампактна. Ведалі, што атака ў Салігорска кваліфікаваная. Нельга дапускаць такія памылкі ў апорнай зоне, як мы дапускалі ў другім тайме. Мы збіраліся ў другім тайме перабудаваць гульню, каб паскорыць флангі, але атрымалася так як атрымалася. Мы прапусцілі гол.
Матч у Гродне наведала каля 5500 чалавек.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…