6 красавіка футбольны “Нёман” правядзе ў Гродне першы хатні матч сезона. Падапечныя Ігара Кавалевіча будуць прымаць салігорскі “Шахцёр”. Уваход на матч будзе свабодным, заўзятараў у перапынку будуць чакаць сюрпрызы.

Гродзенскі клуб абяцае разыграць тэлевізар Xiaоmi, а таксама промакод на гадавую падпіску на паслугі відэасэрвісу VOKA.

За дзень да матчу выхаванцы школы “Нёмана” разам з маскотом выйшлі на цэнтральныя вуліцы горада, каб запрасіць гараджан на футбол. Матч пройдзе 6 красавіка ў 18:00 на ЦСК “Нёман”. Уваход вольны.

У першым туры “Нёман” быў мацнейшы за “Гомель” – сустрэча скончылася з лікам 3: 2. А гол грузінскага легіянера Гіоргі Кантарыя стаў лепшым у туры.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]