У першым выпадку аварыя адбылася ў раёне плошчы Тызенгаўза. Аўтамабіль «Рэно» рухаўся з плошчы да вуліцы Сацыялістычнай. Яго кіроўца звярнуў увагу на «Шкоду», якая знаходзілася з левага боку прыкладна ў ста метрах. Кіроўца працягваў рух і, павярнуўшы на вуліцу Дзяржынскага, спыніўся пад вуглом за машынамі перад пешаходным пераходам. Праз пару секунд атрымаў удар у кузаў у раёне сваіх дзвярэй, піша «Гродзенская праўда».
Самае цікавае пачалося, калі кіроўца «Рэно» папрасіў у кіроўцы «Шкоды» выклікаць ДАІ. Апошні заявіў: «Звані, куды хочаш», і з’ехаў. Пацярпелы запомніў прыкметы таксіста і прыкладныя лічбы рэгістрацыйнага знака яго машыны.
Другі выпадак ДТЗ адбыўся ў спальным раёне Гродна. Дзяўчына на аўтамабілі «Аўдзі» паварочвала з вуліцы Пушкіна на вуліцу Дзяржынскага. Яна як раз, як паведамляюць у ДАІ, заязджала на стаянку да крамы ў правай паласе, калі машына таксі абганяла яе на закругленні. Пасля ўдару ў бардзюрны камень кіроўца рэзка звярнуў руль ў адваротны бок. Пашкодзіўшы пярэднія левае крыло і дзверы, ён памчаўся. Пацярпелая запомніла не толькі прыкметы, але і лічбы рэгістрацыйнага знака аўтамабіля.
Пры праглядзе камеры вонкавага відэаназірання супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўсталявалі ўдзельніка ДТЗ — кіроўцу «Фальксвагена». Вінаватага ў ДТЗ, які, як і першы, кіраваў машынай белага колеру, пацярпелая апазнала па фатаграфіі.