3 красавіка гродзенскі «Нёман» абвясціў аб падпісанні 25-гадовага аўстрыйскага абаронцы Патрыка Веселлі. Кантракт з футбалістам разлічаны на адзін год.
Вядома, што футбаліст раней выступаў за «Адміру Ваккер» ў першай аўстрыйскай Бундэслізе, балгарскі клуб «Септемвры» (Д1), а апошнім яго клубам быў яшчэ адзін клуб на радзіме гульца — «Санкт-Пёльтэн» (Д1). Акрамя таго, у актыве Веселлі матчы за юнацкую (U-19), маладзёвую (U-21) і алімпійскую зборныя Аўстрыі.
✍ Радыя аб'явіць аб падпісанні кантракта з 25-гадовым аўстрыйскім 🇦🇹 абаронцам Патрыкам Весселі!
Сардэчна запрашаем у жоўта-зялёную сям'ю, Патрык!
Willkommen beim FC Neman, Patrick!
Падрабязней ▶ https://t.co/YBOBwmjnGg
💛💚 #fcneman pic.twitter.com/W8ZWuqefxY— ФК Нёман Гродна 🦌 (@fcneman) April 3, 2019
Нагадаем, пасля першага тура чэмпіянату «Нёман» размясціўся ў верхняй частцы табліцы з трыма ачкамі ў актыве. 6 красавіка жоўта-зялёныя правядуць першы хатні матч у новым сезоне і будуць прымаць салігорскі «Шахцёр». Пачатак у 18:00. Уваход на матч будзе вольным.