У першым матчы фінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі «Нёман» прайграў мінскаму «Юнацтва». Гульня праходзiла 3 красавiка на сталічнай «Чыжоўка-Арэне» .

Ужо традыцыйна ў барацьбе за галоўны трафей краіны «Нёман» сустракаецца з «Юнацтвам». Ад сустрэч гэтых каманд заўзятары заўсёды чакаюць яркай і баявой гульні. Першы матч фінальнай серыі апраўдаў чаканні. Каманды правядзі захапляльны матч з мноствам барацьбы i галоў.

Гаспадары першымі адкрылі лік у матчы. Кірыл Брыкун на 14-й хвіліне закінуў шайбу з перадачы Нагачова. За 2 хвіліны да заканчэння перыяду ''Нёман'' здолеў зраўняць лік, адзначыўся Смураў.

Другая дваццаціхвілінка засталася за чырвона-чорнымі. На 28-й хвіліне Аляксей Бадун вывеў «Нёман» наперад.

Праз паўтары хвіліны пасля такого як каманды выйшлi на трэцi перыяд, і трэцяя шайба ўлятае ў вароты «Юнацтва». Дакладным кідком адзначыўся Мікіта Рэмезаў. «Нёман», валодаючы сур’ёзнай перавагай, асеў у абароне, за што і паплаціўся. На 48-й хвіліне Станіслаў Лапачук здолеў скараціць адставанне да мінімуму. А праз 4 хвіліны Аляксандр Кагалёў зраўняў лік. У асноўны час каманды мацнейшага не выявілі 3:3.

Авертайм таксама быў багаты на падзеі. За дадатковы час «Нёман» атрымаў рэальны шанец узяць першую перамогу ў серыi, але Арцём Кіслы не рэалізаваў штрафны кідок. У вынiку за 50 секунд да заканчэння авертайму, гаспадары вырвалi перамогу ў гродзенцаў. Аўтарам пераможнай шайбы стаў Станіслаў Лапачук.

«Юнацтва» — «Нёман» — 4:3 АВ (1:1, 0:1, 2:1, 1:0)

Лік у серыі да 4-х перамог — 1:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля першай фінальнай сустрэчы:

— Матч прайгралі самі. Ён ўдала для нас складваўся. З першых хвілін вісела вялікае напружанне, абедзве каманды разумелі важнасць стартавай гульні. Але тры грубыя памылкі ў абароне прывялі да галоў у нашы вароты. Вядома, выйграючы 3:1, трэба даводзіць матч да перамогі. Варта аддаць належнае гаспадарам — яны адыграліся, даціснулі. Хоць і ў нас былі магчымасці, той жа буліт.

Наступны матч серыі супернікі правядуць 4 красавіка таксама ў Мінску.