Запланавалі рэканструкцыю міжгародняга аўтавакзала ў Гродне, якому больш за 60 гадоў, паведамляе grodnonews.by.
Рамонт будынка, пабудаванага ў 1962 годзе, наспеў даўно. Рэканструкцыяй прадугледжана магчымасць надбудаваць другі паверх, паколькі ў будынку высокія столі.
Пасля абследавання будынка і падмурка высветлілася, што спатрэбіцца ўзмацненне — згодна з планам прадугледжана ўстаноўка калон. Праект распрацоўваецца інстытутам «Гроднажылпраект». На другім паверсе размесцяцца зала чакання, пакой маці і дзіцяці. Для ўздыму на другі паверх будзе ўсталяваны ліфт. Мадэрнізацыя закране і «начынні» касаў, дыспетчарскай, усёй інфармацыйнай сістэмы для зручнасці пасажыраў.
На час рэканструкцыі адміністрацыя аўтавакзала і касы размесцяцца ў будынку прыгараднага вакзалу. Зараз УКСом аблвыканкама вызначаецца крыніца фінансавання.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…