У нядзелю на небяспечны прадмет звярнуў увагу наведвальнік замка. Граната ляжала на адным з мысаў Замкавай гары. Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага абласнога гісторыка-археалагічнага музея неадкладна выклікалі міліцыю, піша БЕЛТА.
У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама распавялі, што тэрыторыя вакол знаходкі была ачэпленая. На месцы працавала сапёрна-піратэхнічная група. Небяспечны прадмет канфіскаваны, ён будзе знішчаны.
У Старым замку зараз ідзе рэканструкцыя, распачатая ў 2017 годзе. У цяперашні час будаўнічыя работы вядуцца на ўязной вежы, прыгоннай сцяне, галерэі, якая злучае вежы, іншых унутраных аб’ектах. Суправаджаецца будаўніцтва і археалагічнымі пошукамі. Небяспечны прадмет быў знойдзены на тэрыторыі трэцяй чаргі рэканструкцыі. Пакуль там ні будаўнікі, ні археолагі не працавалі.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…