«Неверагодна, але факт, сябры! Гродзенскі гарвыканкам адказаў на нашу з Rasl Kulevich петыцыю аб пераносе бюста тав. Чапаева з вуліцы ў музей… станоўча. Такім чынам, Васілiй Іванавіч не павінен вярнуцца на свой гродзенскі п’едэстал, а павінен заняць месца ў музеi,» - паведаміў на асабістай старонцы ў фэйсбуку блогер-краязнаўца Яўген Аснарэўскі 31 сакавіка. З афіцыйнага адказу на зварот гродзенцаў выцякае, што пытанне было разгледжана па паседжанні экспертнай рады па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. Вынікам разгляду стала рэкамендацыя перанесці бюст у музей. А вось ўсталяваць узамен Чапаева бюст беларускага паэта Міхася Васілька «у бліжэйшы час не плануецца».

Чапаева адправяць у музей. Горад падтрымаў петыцыю аб пераносе помніка

Бюст героя Грамадзянскай вайны быў усталяваны ў Гродне ў 60-х гадах. Сёлета ў лютым яго знялі з п’едэстала на рэканструкцыю. Паведамлялася, што аднаўленне помніка прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Жыхары горада актыўна абмяркоўвалі лёс помніка Чапаеву і магчымыя яму альтэрнатывы. Адна з прапаноў тычылася магчымасці замяніць Чапаева на Міхася Васілька, імя каторая носіц бліжэйшая вуліца.

Чапаева адправяць у музей. Горад падтрымаў петыцыю аб пераносе помніка

hrodna.life/2019/02/22/vasilyok-zamest-chapaeva/

Вядома, сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст Чапаева трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «у нагрузку»разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

У савецкі час была ў Гродне і вуліца Чапаева, але ў 1994 годзе з набыццём незалежнасці Беларусі, яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры тым застаўся на месцы.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life