Кацярына Буча і Вадзім Пабярэжны — трэнеры і псіхолагі. На сустрэчы стартап-школы 28 сакавіка яны распавялі, як выкарыстоўваюць камп’ютарныя тэхналогіі, віртуальную і дапоўненую рэальнасць у сваёй працы. Сустрэчы стартап-школы праходзяць пры падтрымцы агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, таму ўдзельніцай сустрэчы стала таксама часова павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, якая ў гэты дзень была ў Гродне з рабочым візітам.

«Я вельмі рада таму, наколькі сфера IT блізкая людзям, якія тут жывуць. І я жадаю вам, каб вы думалі вялікімі катэгорыямі, вялікімі марамі. Я жадаю вам упартай працы і каб вы ніколі не пераставалі задаваць пытанне пра тое, што ж яшчэ можна палепшыць у нашым жыцці», — казала Джэніфер Мур.


Развіваць турызм і дапамагаць бежанцам. Асноўнае пра візіт Паверанай ў справах ЗША ў Беларусі ў Гродна


Як аб'яднаць спорт і IТ распавялі гродзенцам у ПВТ

Кацярына Буча і Вадзім Пабярэжны распавялі пра тое, як выкарыстоўваюць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці ў сваім праекце спартыўна-псіхалагічнай падрыхтоўкі спартсменаў «Выхавай чэмпіёна». Аналагаў праекта, па словах аўтараў, у Беларусі няма.

Псіхолаг і трэнер Сяргей Міхальчык распавёў аб дадатку па сканаванні твару «Відкор-М». Дадатак атрымлівае дадзеныя аб асіметрыі мозгу і можа зрабіць поўны аналіз чалавека, яго якасцяў і здольнасцяў. Кацярына Буча лічыць, што сучасныя лічбавыя тэхналогіі дазваляюць распрацаваць новыя метады і прылады працы, якія потым знойдуць прымяненне не толькі ў спорце, але і ў бізнесе.

«Я не звычайны спартыўны псіхолаг. Ён дапамагае наладзіцца на спаборніцтвы, працаваць са сваімі страхамі, сваім станам, спраўляцца з мандражом, напрыклад, перадстартавым. Агулам ён дыягнастуе стан. Але я трохі іншымі рэчамі займаюся. У мяне праходзяць менавіта ментальная падрыхтоўка, я працую з мозгам».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life