Развіваць турызм і дапамагаць бежанцам. Асноўнае пра візіт Паверанай ў справах ЗША ў Беларусі ў Гродна

Як будуць дапамагаць уцекачам, мігрантам і уразлівым групам людзейСупрацоўніцтва па многіх напрамках абмеркавалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур на сустрэчы, якая адбылася 29 сакавіка ў Гродне.

Як бібліятэка з Гродна будзе супрацоўнічаць з ЗША

У першы дзень свайго афіцыйнага візіту ў Гродна Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур прыняла ўдзел у адкрыцці «Тыдня амерыканскай кнігі» у аддзеле замежнай літаратуры Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі. Яна таксама расказала пра свой родны горад Атланту наведвальнікам цэнтра «Усё пра ЗША». Перад гэтым, у час экскурсіі па галоўным будынку бібліятэкі Павераная Мур чарговы раз падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва паміж амбасадай ЗША і бібліятэкай, а таксама расказала пра дадатковую фінансавую падтрымку для цэнтра «Усё пра ЗША» у Гродна ў 2019 годзе.

«Многія амерыканскія кампаніі хочуць інвеставаць у беларускія IT-кампаніі»

— У ЗША ведаюць, што ў Беларусі ёсць шмат маладых, таленавітых людзей, якія атрымалі добрую адукацыю. І яны вельмі канкурэнтаздольныя як спецыялісты на сусветным рынку інфармацыйных тэхналогій. Таму шматлікія амерыканскія кампаніі хочуць інвеставаць у беларускія IT-кампаніі, — распавяла Джэніфер Мур. — Акрамя таго, урадам ЗША распрацавана праграма па падтрымцы стартапаў, паведамляе «Перспектыва».

На 50% павялічылася колькасць амерыканцаў, якія наведалі Беларусь

Яна таксама падкрэсліла прывабнасць Беларусі з турыстычнага пункту гледжання. Велізарны плюс — магчымасць бязвізавага ўезду для турыстаў з многіх краін. Дзякуючы гэтаму на 50% павялічылася колькасць амерыканцаў, якія наведалі Беларусь.

— Многія выхадцы з нашай краіны, і Гродзеншчыны ў прыватнасці, жывуць у ЗША. У нас ёсць шмат цікавых месцаў, якія ім, верагодна, было б цікава наведаць, — адзначыў Уладзімір Краўцоў. — Да таго ж у свеце ўсё большую папулярнасць набірае настальгічны турызм.

Характэрна, што ЗША рэалізуе праект па развіцці экатурызму ў Беларусі. На гэтыя мэты ўжо было выдзелена больш за 250 тысяч долараў.

— Прыемна назіраць пазітыўныя вынікі гэтай дзейнасці, — падзялілася Джэніфер Мур. — Нядаўна бачыла артыкул у расійскай версіі часопіса «National Geographic». Згодна з ёй, Беларусь — на першым месцы ў рэйтынгу краін для экатурызму.

Эканамічныя сувязі не вельмi моцныя

Паводле слоў губернатара вобласці, у нашага рэгіёну і ЗША пакуль не вельмі моцныя эканамічныя сувязі. Так, аб’ём знешняга гандлю за мінулы год склаў 29,2 мільёна долараў, з якіх экспарт — 13,2 мільёна, імпарт — 16,1. У асноўным за мяжу пастаўляюцца азотныя ўгнаенні, прылады на вадкіх крышталях, біноклі і монакуляры. Адтуль жа ўвозяцца, да прыкладу, штучныя ніткі, маніторы і праектары, медыцынскія прыборы. Дарэчы, на тэрыторыі рэгіёну працуюць 11 арганізацый з удзелам амерыканскага капіталу. Адно з найбольш тэхналагічных — «Белтэкс Оптык» па выпуску аптычных прыбораў, у прыватнасці, бінокляў.

— Мы імкнемся асвойваць амерыканскі рынак, прадстаўляць на ім беларускія тавары, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў. — Ужо ёсць пэўныя вынікі ў гэтым напрамку, на якіх не плануем спыняцца.

«Абмеркавалі паспяховае і мірнае правядзенне мерапрыемстваў з нагоды 25 сакавіка ў Гродна»

Амбасада ЗША ў Беларусі паведамляе, што Павераная ў справах ЗША Джэнiфер Мур мела вельмі прадуктыўную сустрэчу з губернатарам Уладзімірам Краўцовым і супрацоўнікамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. «Бакi абмеркавалі паспяховае і мірнае правядзенне мерапрыемстваў з нагоды 25 сакавіка ў Гродна, а таксама важнасць працягу супрацоўніцтва з мясцовымі грамадзянскімі арганізацыямі. Гэтыя арганізацыі робяць важныя рэчы для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, суверэнітэту і незалежнасці», — паведамляюць у амбасадзе.

Як будуць дапамагаць бежанцам, мігрантам і ўразлівым групам людзей

Разам з калегамі з Чырвонага крыжа, УВКБ ААН і прадстаўнікамі мясцовых уладаў на афіцыйным адкрыцці ўстановы, дзе будуць дапамагаць бежанцам, вымушаным мігрантам і іншым уразлівым групам людзей, якія падвяргаюцца сэксуальнаму і гендарнаму гвалту.

«Мы працягнем падтрымліваць пашырэнне магчымасцяў для рэінтэграцыі і дапамогі асобам з груп рызыкі і застаемся ўпэўненыя, што разнастайнасць і інклюзіўнасць з’яўляюцца фундаментальнай асновай паспяховага развіцця любога грамадства. «, — кажуць у амбасадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025