Сярэдні заробак па Гродне падае другі месяц запар

Сярэдняя налічаная зарплата як у Гродне, так і ў вобласці з пачатку года працягвае скарачацца. У лютым гродзенцы атрымлівалі «бруднымі» у сярэднім амаль 965,9 рубля, што на 16,3 рубля менш, чым студзені гэтага года, піша «Вячэрні Гродна».

У снежні 2018 гады сярэдні заробак па Гродна пабіла рэкордную адзнаку — 1166,5 рубля. Дынаміка росту была істотнай — у параўнанні з лістападам дадалося амаль 150 рублёў. Аднак ужо ў студзені паказчык адкочваецца назад — да 982,2 рубля, а ў лютым апускаецца амаль да 966 рублёў, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Тым не менш у гадавым вымярэнні жыхары абласнога цэнтра сталі багацей: так, у лютым 2018 года «бруднымі» у гродзенцаў выходзіла ў сярэднім 843,1 рублі. Прырост — амаль 123 рублі.

Зафіксавана нязначнае падзенне заробкаў і па вобласці ў цэлым: 831,1 рубель ў лютым супраць 837,7 рублёў у студзені. Самым багатым раёнам стаў Астравецкі (972,2 рублі), самым бедным — Свіслацкі (648,8 рублёў).

У пераліку сярэдняя зарплата для Гродне ў студзені была 449 даляраў, па вобласці - 386 даляраў.

Даведка

Намінальная налічаная зарплата — гэта зарплата, у якую ўваходзяць выплаты па падаходным падатку і абавязковы страхавы ўзнос. Адлічэнні наймальніка па сацыяльнаму страхаванню сюды не ўваходзяць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025