Машыну для марожанага за 50 тысяч затрымалі на мяжы. Чаму?

Абсталяванне коштам больш за 50 тыс. беларускіх рублёў калінінградскі перавозчык спрабаваў незаконна ўвезці на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. Парушэнне выяўлена гродзенскімі мытнікамі ў пункце пропуску «Беняконі», праз які тавар накіроўваўся на адрас расійскіх атрымальнікаў.

Паводле прадстаўленых дакументаў, у транспартным сродку знаходзілася абсталяванне для ачысткі вады ў басейне, зварачныя станкі, прадметы адзення і інш. Пры правядзенні далейшага мытнага кантролю з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу ў грузавым адсеку аўтамабіля сярод зборнага грузу ўстаноўлена наяўнасць незаяўленага тавару. У дакументах адсутнічалі звесткі аб змешвальнай машыне для вырабу марожанага коштам больш за 50 тыс. рублёў.

Па факце недэкларавання тавару мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 ст. 14.5 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры 30% ад кошту незаконнага тавару.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025