У Гродне на вуліцы Соламавай кіроўца Ford Transit выратаваў жанчыне жыццё. Зараз у яе ёсць другі Дзень нараджэння — 26 сакавіка. Усю сітуацыю засняў і прыслаў на autogrodno.by гродзенец Міхаіл.
— Гэта было сёння на скрыжаванні вуліц О.Соломовой і Суворава. Жанчына збіралася перайсці дарогу на чырвоны сігнал святлафора і паглядзела, што справа аўтамабіль праязджае скрыжаванне. Але ў левы бок яна нават не павярнула галаву! Так і пайшла, — кажа Міхаіл.
1 секунда прайшла паміж выхадам жанчыны на дарогу і тым момантам, калі міма яе праехаў Ford Transit. Кіроўца мікрааўтобуса паспеў пасігналіць жанчыне і ў гэтае ж імгненне выціснуў педаль тормазу. Па дыме з-пад колаў гэта выразна відаць.
Жанчына паспела адскочыць, кіроўца мікрааўтобуса выратаваў яе жыццё.
Агулам жанчына-пешаход не дачакалася свайго зялёнага сігналу святлафора дванаццаць секунд.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…