«Пётр Шумаў. Вяртанне дадому». Гродзенцам пакажуць фотапартрэты Шагала, Бакста, Эйнштэйна

У Новым замку ў Авальнай зале 29 сакавіка, а 16:00 адбудзецца адкрыццё выставы «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому». У 1920-я гады знакаміты еўрапейскі фатограф Пётр Шумаў, ўраджэнец Гродна, фатаграфаваў выдатных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, паэтаў, балярын, палітыкаў.

Лёс многіх таленавітых ураджэнцаў нашай краіны, на жаль, звязаны з вымушанай эміграцыяй. Так склалася і жыццё ўраджэнца горада Гродна Пятра Шумава, аднаго з самых знакамітых фатографаў Еўропы першай трэці ХХ стагоддзя, асабістага фатографа Агюста Радэна.

На выставе будуць прадстаўлены копіі 33 фотаздымкаў, выкананых Пятром Шумавым, якія прадастаўлены парыжскім фондам «Parisienne de Photographie — «Roger-Viollet». У 1920-я гады Пётр Шумаў фатаграфаваў выдатных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, паэтаў, балярын, палітыкаў. Сярод прадстаўленых на фотавыставе работ наведвальнікі змогуць убачыць партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і іншых. Гэтыя фотаздымкі даюць поўнае ўяўленне аб таленце партрэтыста Пятра Шумава і аб тым унёску, які ён зрабіў у сусветную культуру.

Экспазіцыя дапоўнена трыма арыгінальнымі фотаздымкамі Пятра Шумава з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. На іх — французскі скульптар Агюст Радэн, захавальнік Люксембургскага музея Леонс Бенедзіт, брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч Джэймс Рамсэй Макдональд.

Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, былога Пасла Беларусі ў Францыі, Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі, беларускага журналіста і фотамайстра Аляксандра Ласмінскага. Арганізатары выказваюць удзячнасць генеральнаму партнёру СТАА «Контэ-Спа» і асабіста яе заснавальніку Валянціну Байко, а таксама дзякуюць за дапамогу ў друку здымкаў фотастудыю «Мега».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025