У Гродне 28 сакавіка адкрыецца крызісны пакой Чырвонага Крыжа для часовага размяшчэння тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, і пацярпелых ад гвалту людзей. Пра гэта піша БелТА са спасылкай выконаўцу абавязкаў старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК Наталлю Талкачову.
Пакой разлічаны на размяшчэенне шасці чалавек. У прыярытэце — жанчыны з дзецьмі з ліку бежанцаў і асоб без грамадзянства.
«Але калі такіх няма, то палажэннем прадугледжана, што дапамогу ў крызісным пакоі могуць атрымаць і грамадзяне Беларусі, пацярпелыя ад сэксуальнага і гендэрнага гвалту», — распавяла Наталля Талкачова.
Пакой створана Гродзенскай абласной арганізацыяй БТЧК па праекце «Зніжэнне рызыкі сэксуальнага і гендэрнага гвалту сярод / ў дачыненні да уразлівых уцекачоў / асобаў, якія шукаюць прытулак / вымушаным перасяленцам у Гродзенскай вобласці» пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў амбасады ЗША ў Беларусі і прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі.
Пасля цырымоніі адкрыцця крызіснага пакоя запланаваны круглы стол па абмене досведам для спецыялістаў Беларускага Чырвонага Крыжа і цэнтраў часовага размяшчэння ўцекачоў з Віцебска, Гомеля, Брэста, Гродна.