Арандаваць на адзін год месца на цэнтральных вуліцах Гродна для пастаяннай дыслакацыі змогуць мясцовыя фудтракі. Продаж чатырох участкаў пад перасоўны гандаль пройдзе на адкрытым аўкцыёне ў красавіку, піша vgr.by.

Гастранамічным кропкам з коламі прапанаваны чатыры «плямы». Адна з’явіцца на паркоўцы каля сінагогі. Дзве — на аўтамабільнай стаянцы насупраць прыпынку «Дом Мураўёва» на вуліцы Савецкай (насупраць кафетэрыя «Ратушны» і ля знесенай грамадскай прыбіральні). Плошча кожнага ўчастка 12,5 «квадратаў». Пачатковы кошт — 50 рублёў (яшчэ 300 рублёў пераможцу трэба будзе выдаткаваць на выраб дакументацыі).

Месцы для фудтракаў у цэнтры Гродна пачнуць прадаваць на аўкцыёне - цэны ад 50 рублёў
Фудтрак «Сябры»
З 91 рубля пачнуцца таргі за ўчастак на паркоўцы на вуліцы Віленскай — яго плошча складае 22,5 квадратных метры.

Пераможца аўкцыёну да размяшчэння аб’екта на пляцоўцы павінен узгадніць эскіз колеравага рашэння і тыпу нестацыянарнага аб’екта з упраўленнем архітэктуры і горадабудаўніцтва і ўпраўленнем гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама. Акрамя таго, да размяшчэння фудтрака на пляцоўцы пераможца таргоў павінен выканаць патрабаванні ўзгадняючых службаў і арганізацый. Таргі пройдуць 23 красавіка.Нагадаем, раней гарадскія ўлады прапанавалі ўсім гродзенскім гандлярам з колаў арганізаваць на вуліцы Леванабярэжнай адмысловую зону кшталту сталічнай «Пясочніцы».


Усе фудтракі Гродна могуць пераехаць на Леванабярэжную