АЭС у Чэхіі
Усяго ў мінулым годзе на АЭС было выяўлена звыш 1,2 тысячы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Пра гэта Naviny.by распавялі ў Гродзенскім абласным упраўленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Па звестках ведамства, у мінулым годзе пры будаўніцтве АЭС загінуў адзін рабочы. Гэта супрацоўнік прадстаўніцтва расійскага АТ «Сезам» у Беларусі. Прычына — нездавальняючае ўтрыманне працоўных месцаў, якое выказалася ў ненадзейным закрыцці тэхналагічнага праёму драўлянымі шчытамі і адсутнасці ўстойлівай трывалай агароджы.
Трое рабочых былі цяжка траўмаваны. У першым выпадку пацярпеў электразваршчык ААТ «Гомельтэхмантаж». Ён не выкарыстоўваў ахоўны пояс і ахоўную каску. Акрамя таго, кіраўнік прац дапусціў да эксплуатацыі будаўнічую вышку без яе прыёмкі перад пачаткам работ.
У другім выпадку пацярпеў электраманцёр прадстаўніцтва расійскай інжынірынгавай кампаніі «АСЭ» у Беларусі з прычыны парушэнняў мер электрабяспекі з боку наймальніка. У трэцім выпадку з-за асабістай неасцярожнасці пацярпеў начальнік участка магілёўскага ТДА «Брандстройпраект». У падлозе была ненадзейна закрытая адтуліна, у якую ён праваліўся.
Ведамства штотыдзень кантралюе выкананне мер бяспекі пры выкананні будаўнічых, будаўніча-мантажных, рамонтных і іншых работ на аб’ектах атамнай станцыі, так як там працуе шмат падрадных арганізацый.
Кантроль ажыццяўляецца па асобнаму ўказу прэзідэнта, які прадугледжвае спрошчаную працэдуру. Акт праверкі не складаецца, а адразу выдаецца прадпісанне.
У мінулым годзе на аб’ектах Беларускай АЭС дэпартаментам праведзена 203 праверкі. Па іх выніках выявілі больш за 1,2 тысячы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 117 ўпаўнаважаных службовых асоб.
— Парушэнні розныя. У будаўніцтве характэрна тое, што як з боку службовых асоб наймальніка, так і з боку грамадскіх інспектараў першасных прафсаюзных арганізацыяў не ажыццяўляецца належны кантроль за выкананнем мер бяспекі на працоўных месцах. Гэта праца на вышыні на адлегласці бліжэй за два метры ад перападу вышынь. Гэта неабгароджаныя перапады вышынь, лесвічных маршаў, праёмаў. Гэта праца без прымянення ахоўных паясоў. Гэта няправільнае складаванне матэрыялаў. Ёсць таксама недахопы па эксплуатацыі абсталявання: змяшальнікаў, тынкавых машын, — распавялі ў Гродзенскім абласным упраўленні Дэпартамента.
— Калі пачыналася будоўля, мы думалі, што там будзе шмат праблем па бяспецы, чакалі сур’ёзны ўсплёск траўматызму, але гэтага няма. Гэта дзякуючы і асобным указам прэзідэнта, і каардынацыі. Зараз там асноўныя працы завяршыліся, таму будзе ўзнікаць менш небяспечных сітуацый, — адзначылі ў Гродзенскім абласным упраўленні Дэпартамента.
У ведамстве лічаць, што трэба развіваць і прывіваць ў работнікаў пачуццё адказнасці за ўласную бяспеку.
Усяго ў мінулым годзе ў Беларусі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 144 работніка і 700 чалавек атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы. У Гродзенскай вобласці - самыя нізкія паказчыкі па краіне.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…