У пятніцу 22 сакавіка на Савецкай, 29 адкрылася кафэ “Hotfix”, дзе кліентам прапануюць усё па 1,5 рублі. Hrodna.life удалося пагутарыць з прадстаўніком сеткі кафэ і даведацца, чаму яны выбралі такі фармат установы.

У “Hotfix” усе дэсерты і напоі па адной фіксаванай цане: і мафіны, і чызкейк, і сэндвічы. Кава, чай і какава таксама каштуюць 1,5 рублі (ёсць выключэнні для аб’ёмаў пабольш – яны па 2,5 рублі). Дзеля гэтай установы прыйшлося пераязджаць краме “Еврошоп”.

Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі

«У нас не нізкія цэны, а даступныя, – распавядае дырэктар па аперацыйнай дзейнасці сеткі кафэ “Hotfix” Фаўсціна Томас. – Калі мы гаворым таннае, то і думаем, што тавар такі ж, але ў нас ён якасны. Для нас спецыяльна нарыхтоўваюць усё ў Італіі. Мы лічым, што на каву беларусы робяць занадта вялікую нацэнку і гэта несправядліва. Мы ж робім тую цану на прадукт, якая і павінна быць. Больш за год мы працуем у Мінску і зараз вырашылі выбірацца ў іншыя гарады краіны».

Плануецца, што ў Гродне кафэ “Hotfix” адкрыецца яшчэ і ў гандлёвым цэнтры OldCity.

Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі
Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі
Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі
Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі
Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі
Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі
Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]