Стала вядома, што на свяце ў Гродне выступяць Dzieciuki, Лявон Вольскі, Крама, “Дай Дорогу!” і Зміцер Вайцюшкевіч. Канцэрт адбудзецца ў Каложскім парку з 13.00 да 17.00.

Дапамагчы святу можна фінансава:

  • пакінуўшы ахвяраванне ў Гродне ў крамах “Адметнасць” ці “Цудоўня” на Кірава,3;
  • звязаўшыся з любым з арганізатараў па тэлефонах ці ў месенджэрах: Вадзім +375296540534, Зміцер +375295852585, Андрэй +375336232616, Сяржук +375295082082
  • пералічыўшы любую суму на картку: 5351 0410 1711 9981 , дзейсная да 01\21, уладальнік VADZIM SARANCHUKOU
  • звязаўшыся па электроннай пошце [email protected] – мы знойдзем зручны спосаб.
  • праз збор сродкаў на сайце https://bnr.by.

Таксама арганізатары просяць аб рэпостах і валанцёрскай дапамозе. “Патрэбны галовы і рукі для распаўсюду флаераў-запрашэнняў, арганізацыі пляцоўкі, дружыны на само мерапрыемства”, – пішуць яны.

Dzieciuki і Лявон Вольскі. Вядома праграма на Дзень Волі ў Гродне