Тры месяцы таму ў Гродне адкрылася кавярня «Wooden». За гэты час установа на Вялікай Траецкай не здолела стаць папулярнай у горадзе, уладальнік вырашыў прадаць бізнес і з’ехаць за мяжу. Новы ўласнік ўжо да 1 красавіка плануе ажывіць кафэ ў гістарычнай частцы горада і прыцягнуць туды кліентаў.
Суму, якую аддаў за кафэ, новы ўласнік не паведамляе. Кажа, што «здолеў дамовіцца». На сайтах аб’яваў гатовы бізнес на Вялікай Траецкай прадаваўся за 5000 долараў. Зараз у профілі кавярні ў інстаграме праходзіць конкурс на новую назву.
«Гарадзенцы самі прыдумаюць назву нашай установе, у гэтым і фішка, — распавядае новы ўласнік Уладзімір. — Плануем ажывіць кафэ. Пачатак пакладзены, старт намечаны на 1 красавіка. Будзе зменена канцэпцыя ўстановы, але пра гэта і іншае мы раскажам зусім хутка ў сваім інстаграме».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…