22 сакавіка на Савецкай, 29 адкрыецца кавярня “Hotfix”. Дзеля гэтай установы прыйшлося пераязджаць краме “Еврошоп”. Новае кафэ парадуе гродзенцаў гарачымі напоямі і дэсертамі па адзінай цане ў паўтара рублі.
У “Hotfix” усе дэсерты будуць па адной фіксаванай цане: і мафіны, і чызкейкі, і сэндвічы. Кава, чай і какава таксама будуць каштаваць 1,5 рублі (ёсць выключэнні для аб’ёмаў пабольш – яны па 2,5 рублі).
Новае кафэ разлічана на 25 пасадачных месцаў.



