Глядзіце, якая арыгінальная велапаркоўка ёсць у Гродне

Каля Гродзенскага ліцэя будаўнікоў № 1 велааматары заўважылі арыгінальную паркоўку для двухколавага транспарту ў выглядзе слова «Гродна». Гэта праект групы навучэнцаў.

Аказваецца, такая велапаркоўка з’явілася яшчэ вясной 2018 года пасля ўдзелу прадстаўніка ліцэя Максіма Мардзечка ў конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

Пра існаванне велапаркоўкі на вуліцы Янкі Купалы ведаюць толькі навучэнцы ліцэя, звычайным гараджанам заўважыць яе няпроста. У сезон паркоўка заўсёды запоўненая роварамі навучэнцаў.

У лютым 2018 года пасля конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў Гродзенскім абласным камітэце ГА «БРСМ» адзначалі, што велапаркоўкі ў выглядзе значных для горада будынкаў і надпісаў з’явяцца на новым турыстычным маршруце ў цэнтры Гродна.

«Ініцыятыва будзе падтрымана. Рэалізацыя яе намечана на 2018 год. Велапаркоўкі звяжуць турыстычны маршрут, які будзе пракладзены па цэнтральнай частцы горада, — казалі ў абкаме. — Праект будзе спрыяць як павышэнню турыстычнай прывабнасці Гродна, так і развіццю веласіпеднага руху».

На 2019 г. рэалізавана толькі адна велапаркоўка па праекце навучэнцаў ліцэя. У 2017 годзе ў навучальнай установе адзначалі, што зацікаўлены зрабіць не толькі адну, але і стварыць цэлую сетку арыгінальных велапарковак па горадзе або вобласці.

Падзяліцца
Меткі: вела

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024