Усе фудтракі Гродна могуць пераехаць на Леванабярэжную

Спецыяльная пляцоўка для гандлю з колаў, дзе будзе прадстаўлена розная вулічная ежа, можа з’явіцца ў Гродне. У адкрыцці кропкі для моладзі, творчых людзей, прадстаўнікоў стрыт-культуры зацікаўлены гродзенскія ўлады, якіх ўразіў прыклад «Пясочніцы» — арт-прасторы ў Мінску, піша «Вячэрні Гродна».

Ідэю абмеркавалі 15 сакавіка ў гарвыканкаме. Прадстаўнікам гандлю прапанавалі пляцоўку на Леванабярэжнай вуліцы каля прычала для цеплахода.

— Калі ўладальнікі фуд-тракаў пагодзяцца арганізаваць такі цэнтр прыцягнення, то гэта будзе ідэальным рашэннем для Гродна. Таму мы згодныя на першы час, скажам на адзін-два месяцы, даць зямлю ў карыстанне цалкам бясплатна. Месца добрае, ёсць тэхнічныя магчымасці для бесперапыннай працы, — адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.

Разам з тым у гарвыканкаме гатовыя выслухаць сустрэчныя прапановы з нагоды месца, дзе б збіраліся кулінары з фургончыкамі. У будучыні месца для стаянкі фуд-тракаў, у тым ліку і ў гістарычным цэнтры, могуць прадаваць на адкрытых таргах, дадаў Андрэй Болтрык.

У Гродне налічваецца 7 фуд-тракаў. Іх меню — напоі, хот-догі, бургеры і шаурма. «Піцатрак» на вуліцы Кірава прапануе піцу, прыгатаваную на дровах.

Што такое «Пясочніца»?

«Пясочніца» адкрылася ў чэрвені 2018 года на тэрыторыі завода «Гарызонт» на вуліцы Куйбышава, 45, у Мінску. Фуд-тракі (іх там ад 16 да 25) прапануюць наведвальнікам гастранамічныя наборы па жорстка фіксаванай цане — 7 рублёў. Гэта бургеры, бульба фры, шаурма, каўбаскі на грылі. Ежы спадарожнічаюць забавы — музыка (часцяком выступы ўжывую), зоны для адпачынку. «Пясочніца» лічыцца адной з галоўных тусовочных кропак моладзі ў сталіцы: улетку яе наведвала да 5 тысяч чалавек у дзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025