Прыпыначныя павільёны ад гомельскай кандытарскай фабрыкі «Спартак» з фасадам у выглядзе пліткі шакаладу адкрылі дзверы для наведвальнікаў. Першым стаў павільён на праспекце Кляцкова, які прапануе купіць прысмакі і пачаставацца кавай з пятніцы, 15 сакавіка, піша vgr.by.
Будаўніцтва сучасных гандлёвых пляцовак на прыпынках па вуліцы Гарнавых, на вуліцы Паповіча каля былой гасцініцы «Гродна» і каля крамы «Ніка» на праспекце Кляцкова пачалося ў канцы ліпеня 2018 года. Там гродзенцы могуць не толькі пачакаць транспарт і схавацца ад непагадзі, але і купіць фірмовую «спартакаўскую» прадукцыю.
[the_ad id="112 956"]
Павільён на праспекце Кляцкова пачаў працу раней за ўсе. Нягледзячы на тое, што крамка ужо прымае кліентаў, яе праца вядзецца ўсё яшчэ ў тэставым рэжыме. Вялікую частку павільёна займаюць паліцы з цукеркамі - як на вагу, так і ў скрынках.
Будучым кліентам работнікі крамы парэкамендавалі звяртаць увагу на тавары з жоўтымі цэннікамі - па іх словах, зніжкі на такія прысмакі даходзяць да 50%.
За вітрынамі размясціліся шакаладкі самых розных памераў, печыва і розныя батончыкі «спартакаўскай» вытворчасці. Таксама можна набыць тарты. У халадзільніках выстаўлены марозіва і газаваныя напоі.
У кутку павільёна размясціўся невялікі столік з крэсламі - тут можна будзе выпіць гарачага чаю/кавы падчас чакання транспарту.
Ёсць электрачайнік і кавамашына. Час працы — з 7:30 да 19:30 штодня.
Як распавялі працаўнікі павільёна, пакуль крама працуе ў тэставым рэжыме, каб ліквідаваць усе недапрацоўкі. Афіцыйнае адкрыццё ўсіх трох павільёнаў адбудзецца ў аўторак, 19 сакавіка.
[the_ad id="82 761"]