Каля пасёлка Берагавы адновяць паварот з М6 у бок Верцялішак

У раёне пасёлка Берагавы побач з былым пастом ДАІ пачаліся дарожныя работы па аднаўленні павароту з М6 у бок Верцялішак, піша «Вячэрні Гродна».

Нагадаем, частку Скідзельскай шашы ад трасы М6 адрэзалі ў 2016 годзе. Тады каля Берагавога ўсталявалі адбойнік, а жыхарам забаранілі ездзіць налева.

Так было ў 2016 годзе
Так кавалак дарогі выглядае зараз
Па гэтым участку дарогі людзі дабіраліся пешшу на аўтобусны прыпынак у раён Аульс. Прабірацца на «машэраўскую» дарогу трэба было ў гразі, таму пасля скаргаў людзей тут выклалі асфальтавую дарожку.

Цяпер на ўчастку даўжынёй каля 60 метраў ўсталявалі разметку калкамі і насыпалі пласт грунту.

Па гэтай дарозе жыхары мястэчка змогуць самым кароткім шляхам дабірацца да Верцялішак — цэнтра сельсавета. Туды людзі возяць дзяцей у сад і школу. Шлях у адзін бок зойме каля шасці кіламетраў, тады як па іншых дарогах адлегласць павялічваецца ў два разы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025