14 сакавіка каля 18:00 мужчына выпаў з 4 паверха жылога дома. Гэта адбылося па вуліцы Пралетарская, у трэцім пад’ездзе 54 дома. Ён упаў на казырок пад’езда і разбіўся насмерць. Узрост мужчыны быў больш за 50 гадоў.
УУС Гродзенскага аблвыканкама адкаментавала, што крымінальная версія таго, што адбылося пры падзенні грамадзяніна з вышыні, не разглядаецца.