Хворае дзіця, жыхар Ліды, прыбыло з Масквы, дзе часова знаходзілася ў арыенціровачныя тэрміны заражэння, паведамляе «Лідская газета».
Па словах галоўнага лекара Лідскай ЦРБ Вадзіма Трубчыка, на сённяшні дзень вызначана кола кантактных асоб, за якімі арганізавана медыцынскае назіранне, праводзіцца комплекс супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні перадачы адзёру.
Хворае дзіця не было своечасова прышчэплена з-за адмовы бацькоў ад вакцынацыі. У сувязі з гэтым медыцынскія спецыялісты нагадваюць: менавіта вакцынацыя з’яўляецца найбольш эфектыўным і дзейсным сродкам папярэджання перадачы адзёравай інфекцыі.
На дадзены момант стан дзіцяці здавальняючы.
Як паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя, адзёр з’яўляецца вельмі заразнай цяжкай хваробай віруснага паходжання. Да ўвядзення супрацьадзёравай вакцыны ў 1963 годзе і шырокага распаўсюджвання вакцынацыі, буйныя эпідэміі адзёру адбываліся кожныя 2−3 гады, штогод налічвалася 2,6 мільёна выпадкаў смерці ад адзёру.
Паводле ацэнак, у 2017 г. ад адзёру памерла 110 000 чалавек, большасць з якіх дзеці ва ўзросце да пяці гадоў, нягледзячы на наяўнасць бяспечнай і эфектыўнай вакцыны ад гэтага захворвання.