Міліцыі і наркакантролі стала вядома, што ў Гродне мужчына гандлюе «насваем». Ім аказаўся жыхар 1989 года нараджэння. Пры даглядзе ў мужчыны было знойдзена 2000 грам насвая.
Уся партыя канфіскавана. У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.