У Гродне скончылі расследаванне буйной справы аб трафіку псіхатропаў з Расіі да нас. Малады жыхар Мастоў абвінавачваецца ў тым, што вазіў тавар праз мяжу, прычым аб’ёмы атрымаліся далёка не рознічныя. Высветлілася, што з пачатку 2018-га гэты чалавек знаходзіўся ў арганізаванай групе, якая дзейнічае ў Беларусі і Расіі - праз інтэрнэт-краму займаецца «бескантактавым» продажам наркотыкаў і псіхатропаў. Аб некаторых абставінах справы інфармуе Следчы камітэт, піша Onliner.by.
Чацвёртага верасня мінулага года ў Мастоўскім раёне затрымалі 24-гадовага хлопца. Пры ім тады знайшлі 1,3 кг псіхатропу.
СК паведамляе, што працоўную дзейнасць малады чалавек пачаў у мінулым годзе шараговым кур’ерам, рабіў «клады» ў Гродне. Працаваў паспяхова, спадабаўся кіраўнікам, кар’ера пайшла ўверх.
Атрымаў пасаду аптовага «кладмэна». Па дадзеных следства, паспеў не менш за пяць разоў з’ездзіць у Расію за таварам, даставіў яго ў Беларусь. Пасля затрымання ў Беларусі і Расіі сабраны больш за 30 закладак з наркотыкамі масай каля 900 грамаў.
Мужчыне прад’яўлена абвінавачанне па двух артыкулах: незаконны абарот наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры арганізаванай групай (ч. 4 арт. 328 КК), а таксама незаконнае перамяшчэнне праз мяжу асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейсненым паўторна, арганізаванай групай (ч. 3 арт. 328−1 КК).
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…