Кветкавыя клумбы пачнуць фарміраваць у канцы красавіка з улікам надвор’я, каб да першамайскіх святаў змяніць цэнтр горада. Пачнуць з віёл, петуній, аксамітак, пазней пачнуць высадкі бягоніі, якая ў гэтым годзе вырашчана ўпершыню і карыстаецца попытам у крамах прадпрыемства. Кветкавыя кампазіцыі з’явяцца да Дня Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення горада, піша «Гродзенская праўда».
Цяпер распрацоўваюцца кветкавыя канструкцыі і кампазіцыі. Мяркуецца, што яны будуць выкананы з пластыка і металу. Адна з іх вышынёй больш за два метры з’явіцца ў парку Жылібера. Цяпер гадуюць сурфінію. Некаторыя надпісы будуць выкладвацца з кветкавых касет. Для іх гадуюць у цяпліцах бягонію грацыліс. Каля тысячы кветак агератум змесцяць у металічную кветкавую канструкцыю.
«Гродназелянбуд» у цяперашнім юбілейным годзе пачне шырока ўжываць кантэйнернае азеляненне горада. У першую чаргу яно плануецца на зялёных зонах вуліцы Дзяржынскага і ў цэнтры горада.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…