Кветкавыя клумбы пачнуць фарміраваць у канцы красавіка з улікам надвор’я, каб да першамайскіх святаў змяніць цэнтр горада. Пачнуць з віёл, петуній, аксамітак, пазней пачнуць высадкі бягоніі, якая ў гэтым годзе вырашчана ўпершыню і карыстаецца попытам у крамах прадпрыемства. Кветкавыя кампазіцыі з’явяцца да Дня Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення горада, піша «Гродзенская праўда».

Цяпер распрацоўваюцца кветкавыя канструкцыі і кампазіцыі. Мяркуецца, што яны будуць выкананы з пластыка і металу. Адна з іх вышынёй больш за два метры з’явіцца ў парку Жылібера. Цяпер гадуюць сурфінію. Некаторыя надпісы будуць выкладвацца з кветкавых касет. Для іх гадуюць у цяпліцах бягонію грацыліс. Каля тысячы кветак агератум змесцяць у металічную кветкавую канструкцыю.

«Гродназелянбуд» у цяперашнім юбілейным годзе пачне шырока ўжываць кантэйнернае азеляненне горада. У першую чаргу яно плануецца на зялёных зонах вуліцы Дзяржынскага і ў цэнтры горада.

600 тысяч кветак высадзяць у Гродне гэтай вясной