На першых таргах для «Рэмбыттэхнікі» не знайшлося пакупніка

Ахвотных набыць комплекс будынкаў па Віленскаму завулку, 16, у тым ліку і вядомае памяшканне «Рэмбыттэхнікі», не знайшлося. Адкрытыя таргі, на якіх за восем капітальных пабудоў прасілі парадкв 1 мільёна даляраў, павінны былі адбыцца ў аўторак, 12 сакавіка, піша «Вячэрні Гродна».

На аўкцыён выстаўлены ўвесь комплекс будынкаў, збудаванняў і абсталявання, які ўключае восем капітальных будынкаў. Гэта і адміністрацыйны будынак, склад, два гаража, склад гатовай прадукцыі. Таксама ў лот уключаны інжынерныя камунікацыі, элементы добраўпарадкавання і дрэвы з хмызнякамі. Пачатковы кошт складала 2,28 мільёнаў рублёў. Аднак ніхто на таргі не зарэгістраваўся.

Нагадаем, прадаўцом нерухомасці ў цэнтры Гродна выступае сетка хімчыстак «Чайка», у валоданне якой «Рэмбыттэхніка» юрыдычна перайшла ў канцы мінулага года. Паслугі, якія выконвалі ў «Рэмбыттэхнікі», цяпер выконвае ТАА «Чайка».

Таксама стала вядома, што неўзабаве памяняе назву і аднайменны прыпынак грамадскага транспарту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025