«Гарадзенская кавярня», што на вуліцы Маркса, 5, з 11 сакавіка спыняе працу. У інстаграме кавярні пазначана, што гэта звязана з капітальным рамонтам у будынку. Плануемая дата аднаўлення працы — 11 красавіка.
Як высветліў Hrodna.life, капітальны рамонт праводзіцца ў кватэры нумар 4, што месціцца акурат над кавярняй. Як паведамілі рабочыя, у кватэры будзе заменена падлога. Працы ўжо пачаліся.
Вясельны салон, які знаходзіцца ў тым жа будынку на другім паверсе, працягвае працаваць без змен.