Мультымедыйная выстава-прыгода «Гэта космас» працуе з 8 сакавіка ў культурна-забаўляльным і выставачным цэнтры «Галактыка». Яна займае два паверхі і дае наведвальнікам магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі даследчыкаў космасу, атрымаць новы вопыт вывучэння зорак, галактык і запуску ракет.

На выставе прадстаўлена каля 40 касмічных зон. Сярод іх сімулятар самалёта, гіраскоп, фантастычны лятальны апарат «пепелац», шалі, квэсты з ачкамі віртуальнай рэальнасці і іншыя. Уся выстава праходзіць у суправаджэнні падрыхтаванага чалавека.

Выставу «Гэта космас» паўгода збіралі тры беларусы. У кожнага экспаната свая гісторыя, іх набылі ў розных краінах Еўропы, у Расіі і Кітаі.

«Такая інтэрактыўная выстава ўпершыню прадстаўлена ў Беларусі. Гродна стаў чацвёртым горадам, куды мы прыехалі. Маглі і раней, але доўга шукалі прыдатную пляцоўку. На выставе пастараліся ахапіць аўдыторыю ад малога да вялікага. Там кожны зможа знайсці нешта цікавае для сябе», — распавёў адзін са стваральнікаў Віктар Баранаў.

Адрас: ГКЗВЦ «Галактыка», вул. Лідская, 1
Час працы: 10.00 — 20.00
Білеты ў буднія дні:
Дарослы — 12.9 р.
Дзіцячы — 9.9 р.

Білеты ў выходныя:
Дарослы — 14.9 р.
Дзіцячы — 11.9 р.

Такога яшчэ не было: у Гродне адкрылася выстава пра космас

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life