У пятніцу, 8 сакавіка, у Гродне быў абвешчаны “аранжавы” ўзровень небяспекі з-за ўзмацнення ветру парывамі да 15-20 м/с. Гродзенцы паведамляюць пра паваленыя дрэвы, знакі і агароджы. Ёсць пашкоджаныя аўтамабілі.
У Пышках на Сцежцы здароўя дрэва ўпала ў некалькіх метрах ад людзей.

На Горкага каля “Кароны” з-за ветру зламаўся знак з паказальнікамі накірункаў.

На Горкага каля крамы “Марка” на аўтамабіль упала будаўнічая агароджа. Пашкоджаны капот.







