Пасля абурэнняў гараджан, якія выкладвалі ў сетку фатаграфіі з парушэннем паркоўкі каля ўваходу ў Фарны касцёл 7 сакавіка там усталявалі абмежавальнікі - бетонныя паўсферы.

У пабліку «Новости Гродно | Grodno.news» 11 лютага з’явіўся запіс з фотаздымкамі каля Фарнага касцёла. Аўтар фота падпісаў здымкі так: «Самыя веруючыя паркуюцца бліжэй да бога». Запіс сабраў шмат каментароў.

Фатаграфіі з парушэннем паркоўкі трапілі на навінавыя парталы, пасля чаго служба ДАІ адрэагавала. Цяпер каля касцёла ніхто не зможа паркавацца, у тым ліку і вясельныя картэжы.

На тратуары каля Фарнага ўсталявалі абмежавальнікі паркоўкі
На тратуары каля Фарнага ўсталявалі абмежавальнікі паркоўкі
На тратуары каля Фарнага ўсталявалі абмежавальнікі паркоўкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life