Паведамленне пра задымленне ў памяшканні кабельнага тунэля электрацэха філіяла «Гродзенская ЦЭЦ-2» РУП «Гроднаэнерга» па Скідзельскай шашы паступіла выратавальнікам сёння каля 10.00 раніцы, піша Гродзенская праўда.
— У памяшканні турбіннага цэха на першым паверсе назіралася задымленне. Ратавальнікі правялі абследаванне кабельных тунэляў, — паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС. — Высветлілася, што ў адным з памяшканняў адбылося кароткае замыканне на электраабсталяванні у шафе пераўтваральніка частаты электрарухавіка дымасоса энергетычнага катла без наступнага гарэння.
Супрацоўнікі МНС сумесна з добраахвотна-пажарнай дружынай аб’екта ліквідавалі наступствы кароткага замыкання пры дапамозе вуглякіслотных вогнетушыцеляў. Рэжым працы прадпрыемства не парушаны. Прычына кароткага замыкання высвятляецца.
Узгаранне адбылося ў шафе пераўтваральніка частоты электрарухавіка дымососа, які сілкаваў адзін кацёл.
— Заўважылі моцнае задымленне. Пакуль прычына узгарання невядомая. Са строю выйшла толькі шафа, нічога больш не пацярпела. Станцыя працуе ў штатным рэжыме, насельніцтва стабільна атрымлівае электраэнергію. Пагрозы прадпрыемству і яго супрацоўнікам няма, — распавёў Мікалай Кайко, галоўны інжынэр ЦЭЦ-2.
Задымленне адбылося ў турбінным цэху на першым паверсе ў памяшканні 7-й секцыі камплектнага размеркавальнага прылады 6кВ (КРУ).