Суд вынес прысуд «чорным рыэлтарам» з Ашмянаў, якія завалодалі пяццю чужымі кватэрамі

Падрабязнасці «Перспектыве» распавёў старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК па Гродзенскай вобласці Дзмітрый Мельнікаў. 52-гадовы бацька і яго 29-гадовы сын вялі злачынную дзейнасць на працягу трох гадоў. Дзейнічалі не толькі ў Ашмянах, але і сталіцы.

Абвінавачаныя знаёміліся з адзінокімі грамадзянамі, якія маюць запазычанасць па камунальных плацяжах і схільнымі да ўжывання алкаголю. Пасля гэтага спрабавалі ўвайсці да іх у давер, перыядычна прыходзілі і прыносілі спіртное і прадукты, а затым угаворвалі прадаць кватэру ўзамен на домік. Нават вазілі і паказвалі новае жыллё. Тую розніцу, якая нібыта павінна застацца, абяцалі вярнуць. Калі ўласнікі давалі поўную згоду на продаж сваёй кватэры, ашуканцы везлі іх да натарыуса і заключалі здзелку куплі-продажу. Разлічыцца абяцалі пазней. Але ніякіх грошай пацярпелыя так і не ўбачылі. Ашуканцы, завалодаўшы кватэрай, рабілі ў ёй касметычны рамонт і прадавалі. Галоўную ролю ў злачыннай дзейнасці гуляў сын.

Суд пагадзіўся з усім аб’ёмам абвінавачванні і пастанавіў: прызначыць сыну 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (акрамя махлярства ў дачыненні да мужчыны была ўзбуджаная крымінальная справа за падбухторванне да дачы хабару), бацьку — 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Пазовы пацярпелых задаволеныя судом. Абвінавачаныя сваю віну не прызналі. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

Устаноўлена, што падчас папярэдняга следства з боку сваякоў махляроў аказваўся ціск на пацярпелых. Іх прасілі забраць свае заявы, абяцаючы вярнуць доўг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025