У панядзелак, 4 сакавіка, на вуліцы Таўлая ў Гродне два кіроўцы выйшлі з аўтамабіляў, каб у бойцы абараніць сваю праўду на дарозе. Выпадак адбыўся паблізу скрыжавання з вуліцай Малышчынская, а відавочцам стаў чытач АўтаГродна.
— Мужчыны спыніліся на забараняльны сігнал каля скрыжавання, выйшлі і пачалі біцца. Не ведаю дакладна, што паслужыла пачаткам канфлікту, напэўна хтосьці кагосьці падрэзаў, — піша чытач.
Калі кіроўцы пачулі сігнал з Renault Megane, які праязджаў міма, яны падастылі і адышлі ў бок.
— Больш кіроўцы не біліся, яны мірна селі ў свае аўтамабілі і паехалі далей, — кажа чытач.