Экспазіцыю разгорнуць 8 сакавіка ў адной з залаў забаўляльнага цэнтра «Галактыка». На плошчы больш за тысячу квадратных метраў гледачам прадставяць каля 40 розных інтэрактыўных зон, прысвечаных космасу, піша «Гродзенская праўда».
Арганізатары запэўніваюць: выставы, на якіх нічога нельга чапаць рукамі, — учорашні дзень. «Гэта космас» запрашае да актыўнага ўзаемадзеяння з усімі экспанатамі. Госці змогуць прайсці перадпалётныя выпрабаванні на сапраўдных трэнажорах для касманаўтаў, адчуць бязважкасць, апынуўшыся ў цэнтрыфузе, «узляцець на ракеце», здзейсніць віртуальную экскурсію на Міжнародную касмічную станцыю.
Акрамя гэтага, наведвальнікам прапануюць «пазнаёміцца з прышэльцамі», пагутарыць з касманаўтамі на арбіце, сесці за пульт кіравання месяцаходам, самастойна стварыць свой міні-сусвет і нават «прагуляцца па Юпітэру» з падвышанай гравітацыяй.
Выстава — свайго роду падарожжа па Сонечнай сістэме. Яна пагрузіць кожнага госця ў гісторыю развіцця касманаўтыкі, раскажа пра яе найноўшыя дасягненні і пра тое, як тэхналагічны прагрэс са стагоддзе ў стагоддзя мяняў уяўленне чалавецтва пра свет.
Экспазіцыя пачне працу 8 сакавіка ў РЦ «Галактыка» і будзе доўжыцца да 21 красавіка. Наведаць яе можна будзе штодня з 10.00 да 21.00.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…