Анатоль Грышук, які каля 30 гадоў узначальваў адно з самых паспяховых прадпрыемстваў вобласці, пакінуў сваю пасаду. Выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара стаў Алег Іваноў, які раней з’яўляўся намеснікам гендырэктара па вытворчасці і якасці.
Змяніўся таксама галоўны інжынер прадпрыемства. На змену Уладзіміру Філіповічу прыйшоў Мікалай Шашка. Пакуль што — з прыстаўкай «выконваючы абавязкі». Змены ў кіраўніцтве абвясціла прэс-служба мясакамбіната на сваім сайце.
Анатоль Грышук нарадзіўся 6 лістапада 1955 года ў вёсцы Галынка Бераставіцкага раёна. На прадпрыемства ён прыйшоў у сярэдзіне 70-х гадоў, затым працаваў у сферы мясамалочнай прамысловасці. На прадпрыемства вярнуўся ў 1989 годзе і з таго часу з’яўляўся яго нязменным кіраўніком.
Анатоль Грышук ажыццявіў многія смелыя ідэі: стварыў агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», заснаваў штогадовы пленэр разбяроў, фазанарый у Парэччы і рэалізаваў дзясяткі іншых праектаў. Актыўна захапляўся гандболам, гуляў на пазіцыі брамніка, а апошнія гады актыўна наведваў гандбольныя матчы з удзелам гродзенскіх каманд. Таксама Грышук вядомы як калекцыянер зброі і паляўнічы.
Мае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі і званне Ганаровага жыхара Гродна.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…