3 сакавіка ў Гродна аўтамабілем збіта жанчына. «Субару» ехала з вуліцы Калючынскай і павярнула на вуліцу Карла Маркса. Кіроўца звярнуў увагу на пешаходаў, якія стаялі перад чырвоным сігналам святлафора. Стаў глядзець направа, каб прапусціць транспарт, які ехаў з вуліцы Стэфана Баторыя. Пры гэтым павольна рух працягваў, піша ДАІ Гродна.

Калі перавёў погляд наперад, убачыў перад сваім аўтамабілем жанчыну-пешахода. Затармазіў, але наезду не пазбег. Машына механічных пашкоджанняў не атрымала, а жанчыну, якая бегла на чырвоны сігнал святлафора, змясцілі ў бальніцу.