Навіны

У цэнтры Гродна зноў з’явілася шыльда рэстарана «Беласток». Адкрыццё ў красавіку

На будучым рэстаране «Беласток» 4 сакавіка павесілі шыльду. Плануецца, што ўстанова з беларускай кухняй адкрыецца у красавіку на цокальным паверсе бізнес-цэнтра «На Віленскай».

Назву «Беласток» уладальнікі выбралі не проста так. У гэтым жа будынку, толькі паверхам вышэй, з 1974 года працаваў вядомы ў горадзе рэстаран «Беласток». З 1985 года памяшканне пуставала, рэстаран пераехаў у будынак на скрыжаванні Гараднічанскай і Тэльмана. Праз 32 гады, у лютым 2017 года, у памяшканнях былога рэстарана адкрыліся фірмовы магазін і кавярня «Камунарка».

Даведка

Праект арыгінальнага рэстарана «Беласток» выконвалі беластоцкія архітэктары, элементы інтэр'еру, мэблю і сервіроўкі прывезлі з Польшчы. Польскія акцэнты былі і ў меню: можна было, напрыклад, замовіць «татар» — так у Польшчы называюць страву з сырой прапушчанай праз мясарубку ялавічыны з цыбуляй і сырым жаўтком. «Беласток» доўгі час лічыўся адным з найлепшых месцаў Гродна, у нейкім сэнсе нават элітным. Туды не проста хадзілі паабедаць, а адпачыць.

Рэстаран «Беласток» 1970-я г.
У «Беластоку» ўпершыню рэстаранныя музыкі працавалі на прафесійнай аснове. Там можна было не толькі паслухаць якасную жывую музыку, напрыклад каверы «Бітлз», але і патанцаваць. Менавіта таму ўвечары ўваход у рэстаран быў платны — 1 рубель 50 капеек.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025