Інцыдэнт адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю ў абласным цэнтры. Вядома, што дзяўчына была навучэнскай Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Папярэдне ўстаноўлена, што трагедыя здарылася ў інтэрнаце каледжа, у якім жыла загінулая, паведамілі «Гродзенскай праўдзе» ў галоўным ўпраўленні адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Устаноўлена, што дзяўчына выпала з акна.

Па факце няшчаснага выпадку са смяротным вынікам, для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, на месцы працуюць следчыя і эксперты.

Як стала вядома журналістам «Вечернего Гродно», дзяўчына — сірата, вучылася ў Гродзенскім каледжы бытавога абслугоўвання на швачку, пазней збіралася атрымаць яшчэ і прафесію цырульніка. Знаёмыя загінулай кажуць, што вучылася яна нядрэнна, заняткі не прапускала, а ў ноч трагедыі каля двух гадзін ночы, дзяўчына выйшла з блока інтэрната, адкрыла акно і скокнула ўніз — спачатку яна ўпала на казырок над дзвярыма чорнага ўваходу, а затым на асфальт.

Калі прыехала хуткая, дзяўчына была яшчэ жывая, але ад атрыманых траўмаў памерла. Некаторыя лічаць, што прычынай такога ўчынку стала непадзеленае каханне. Варта адзначыць, што суткі назад на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак дзяўчына выклала відэа, у якім плакала.