Канферэнцыя «Устанем у праломе!» і міжнародная малітва супраць антысемітызму і нацызму праходзіць у Гродне 2 сакавіка ў пратэстанцкай царкве «Надзея». Яна аб’яднала вернікаў розных канфесій і дэнамінацый: баптыстаў, пяцідзесятнікаў, каталікоў і грэкакаталікоў, праваслаўных і месіянскіх яўрэяў.
Ва ўмовах нарастаючых антысеміцкіх настрояў у навакольным свеце хрысціянскія лідэры канфесій, разумеючы важнасць адзінства моляцца супраць духу антысемітызму і дабраслаўляюць яўрэяўскі народ. Такое рэлігійнае мерапрыемства праходзіць у Гродне другі год запар.
«Гэта ініцыятыва міжнародная, якая пайшла з Кіева, — распавядае арганізатар ў Гродне Яўген Калодзін. — Рух мае на ўвазе малітву супраць антысемітызму і нацызму. У Гродне на агульнацаркоўным узроўні мы праводзім малітву другі год запар. У гэтым годзе ў нас сабраліся прадстаўнікі 14 розных канфесій і абшчын Гродна і 7 прыезджых. Для нас такая малітва важная, мы выступаем за мір і за тое, каб наш рэгіён заставаўся здаровым, і па ранейшым такім шматкультурным і шматнацыянальным.
У свеце ў міжнароднай малітве супраць антысемітызму і нацызму прымае ўдзел каля 50 краін.
Мерапрыемствы ў царкве «Надзея» будуць праходзіць да 17:00.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…