1 сакавіка ў Гродне на вуліцы Калючынскай у тэставым рэжыме пачынае працу бар «moloko». Плануецца, што бар будзе працаваць у фармаце лаўнж. Будзе працаваць кухня. У перспектыве плануюцца абеды і сняданкі.
Ва ўстанове 25 пасадачных месцаў. На рэалізацыю праекта ва ўладальніка сышло каля чатырох месяцаў.
«Вырашылі больш не цягнуць і адкрыліся ў першы дзень вясны. Пакуль у тэставым рэжыме, каб убачыць, што трэба кліенту. Чаму „moloko“ — ніхто не ведае. Проста спадабалася гэтае слова, якое і вырашылі выкарыстоўваць у назве. Гучыць цікава, спадзяемся, і наведвальнікі ацэняць. Наогул, мы стараемся стварыць новае і камфортнае месца ў гістарычнай частцы Гродна для гараджан і гасцей. Магчымыя ў нашай установе і выступы музыкаў, артыстаў і проста творчых людзей», — распавёў уладальнік бара.
У тэставым рэжыме бар будзе працаваць штодня з 15:00 да 02:00.
Адрас: Калючынская, 12 (падвальнае памяшканне)
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…