У пункце пропуску «Брузгі» — «Кузніца» магчымыя цяжкасці пры перасячэнні мяжы, піша «Вячэрні Гродна».
Гэта звязана з работамі па рэканструкцыі пагранперахода польскага боку, якія будуць доўжыцца больш за год і завершацца 31 сакавіка 2020.
Гродзенская пагранічная група просіць ўлічваць гэтую інфармацыю, сачыць за чэргамі ў рэжыме онлайн і, пры неабходнасці, выбіраць альтэрнатыўныя пункты пропуску.