У пятніцу, 1 сакавіка, у ГЦ OldCity адбудзецца сустрэча з футбалістамі «Нёмана», піша «Вячэрні Гродна».
Гасцей чакае шоу-праграма, выступ клуба чырлідараў, аўтограф-сесія з гульцамі, а таксама розыгрыш прызоў і падарункаў, паведамляе прэс-служба клуба.
Свята пачнецца ў 18:00 у атрыуме гандлёвага цэнтра.